Песня Tor Band «Мы не народзец» стала настолькі народнай, што пад яе запісваюць тыктокі нават лукашэнкаўцы ВІДЭА
У канцы кастрычніка затрымалі гурт Tor Band. Іх песня «Мы не народзец» была сапраўдным хітом. Парадокс у тым, што не ўсе яе лічылі пратэснай — лукашэнкаўцы пад гэты трэк запісвалі тыктокі, дзе прызнаваліся ў любові да Расіі і Лукашэнкі.
ВСЕМ ДОБРА ПОДПИСКА ВЗАИМНО
Цікток хвілінка pic.twitter.com/4vhBtawDsN
Tor Band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы не народзец», «Жыве», «Хто, калі не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.
28 кастрычніка ў Рагачове ўдзельнікаў Tor Band затрымалі. Сілавікі завалодалі акаўнтамі гурта і выдалілі ўсе кліпы.
Сацсеткі і песні гурта былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Каментары