Чым унікальны этанол, чаму арганізм так ахвотна трапляе да яго ў пастку, як становяцца алкаголікамі і як зразумець, што для вас ужо гучаць трывожныя званочкі, распавёў Аляксей Вадавозаў, таксіколаг, навуковы журналіст. Таксама ён даў просты бытавы тэст на праблемы з алкаголем.
Як дзейнічае алкаголь
Малекула этанолу — цудоўная малекула, з пункту гледжання біяхіміі, яна ўнікальная. Яна вельмі маленькая і адначасова растваральная ў тлушчах і вадзе, то-бок пранікае наогул усюды без якіх-небудзь затрымак.
Пакуль глыток дайшоў да дванаццаціперснай кішкі, каля 35 адсоткаў алкаголю ўсмакталася. І ў вас ужо пачынаюцца эйфарычныя эфекты.
Хоць ад алкаголю людзі некаторы час адчуваюць эйфарыю, з пункту гледжання фармакалогіі этанол — гэта дэпрэсант. Ён паступова гасіць актыўнасць нейронаў галаўнога мозгу.
Спачатку, напрыклад, (што многім падабаецца) сыходзіць так званы нейронавы шум. У нас у галаве куча думак: іпатэка не выплачаная, дзеці, калегі і ўсё астатняе. Маса ўсяго ў нас у галаве круціцца.
Этанол — раз, і прыгасіў гэты шум. І адзінае, што нас на пэўнай фазе ап'янення цікавіць, — паважае нас суразмоўца ці не, усё астатняе ўжо не важнае.
Чалавеку добра, ён супакоіўся. Але гэта прыкладна да 20 грамаў чыстага этанолу — дзесьці паўтара-два кілішкі віна [па 100 г]. Гэта доза, на якой мала хто спыняецца.
Далей будуць паступова выключацца розныя рэгулятарныя функцыі галаўнога мозгу. Першымі будуць выключацца тыя, якія з'явіліся пазней за ўсё, — кантроль.
На першы план выходзіць міндалепадобнае цела, наш самы «вясёлы» ўчастак мозгу, які адказвае за ўсякія імпульсіўныя парывы.
Ап'яненне можа быць вельмі індывідуальным: хтосьці становіцца вельмі добрым, а хтосьці — вельмі злым. Чалавек як бы агаляе сваё глыбіннае «я». Яго пачынаюць цікавіць усякія дзіўныя рэчы, напрыклад, ці зможа ён сесці на папярочны шпагат з разбегу ці як там зімой паркур ладзіцца і іншае. Таму што кантролю ў яго ўжо практычна ніякага не засталося.
Чалавеку здаецца, што ў яго з'яўляюцца сілы. Так адбываецца таму, што сышла трывожнасць, мазгавы шум прайшоў, нам палягчэла ў гэтым сэнсе, сілы адсюль бяруцца. Прыліў энергіі адчуваецца, таму што мы не думаем пра нейкія іншыя рэчы, мы забыліся пра праблемы і ўсё астатняе.
І мозг, дарэчы, якраз запамінае гэты стан і потым пачынае штораз падказваць: «А ў нас праблемы, а давай пра іх забудзем».
Каго лічаць алкаголікам
Калі ў чалавека пачынаюцца запоі, гэта сведчанне фізічнай залежнасці ад алкаголю. Запой — гэта стан цыклічны, замкнёны сам на сабе.
Па сутнасці, гэта этанолавая ломка. Яна прыводзіць да пастаяннага спажывання алкаголю, таму што падзенне яго канцэнтрацыі ў крыві выклікае такі неверагодна дрэнны стан арганізма, што чалавек гэта не ў сілах вытрымаць і вымушаны (ён ужо потым, можа быць, і не хоча, але вымушаны) прымаць наступную дозу.
Знізілася канцэнтрацыя — яму зноў вельмі дрэнна, ён вымушаны зноў дадаваць. І вось замкнёнае кола. Ужо пачынаюць дадавацца эфекты ад воцатнага альдэгіду. Воцатны альдэгід, у які ператвараецца этанол, — гэта нядрэннае паліва.
І вось тут, у тым ліку, хаваецца адна з прычын, чаму чалавек становіцца фізічна залежным. Гэта выгадна: арганізм у нас вельмі лянівая зараза, як толькі ён атрымлівае нешта энергетычна больш выгаднае, чым глюкоза, ён запамінае гэта і вырашае, што ўсё, мы цяпер будзем карыстацца гэтай крыніцай.
У алкагольнай залежнасці ёсць псіхалагічны складнік і фізічны. Вось з псіхалагічным мы яшчэ працаваць неяк можам, а з фізічным — ужо не.
Алкаголікаў былых не бывае, як кажуць нарколагі. Гэта абсалютна як наркаманія, хвароба паталагічнай залежнасці. Калі ў чалавека развілася фізічная залежнасць, гэта на ўсё жыццё. Да канца жыцця ён не павінен прымаць спіртное. У адваротным выпадку ён зноў сарвецца, у яго ўжо зламаны метабалізм і ў органах, і ў галаўным мозгу.
Усё ламаецца і перабудоўваецца, спачатку — на атрыманне задавальнення ад спіртнога, а затым, як гэта звычайна бывае пры любой наркаманіі, — на нармалізацыю стану. То-бок, атрымліваецца так: калі ў чалавека з фізічнай залежнасцю адсутнічае ў крыві этанол, яму дрэнна, і яму проста трэба гэты вось узровень падняць да нармальнага, там ужо не да эйфарыі. Яму проста трэба вярнуць канцэнтрацыю наркотыку, так бы мовіць, у норму. І ў гэтым выпадку ён сябе будзе адчуваць больш-менш прымальна.
Як бытавое п'янства пераходзіць у алкагалізм
Бытавое п'янства і алкагалізм — гэта дзве трошкі розныя рэчы. Мы можам, напрыклад, заўважыць некаторую псіхалагічную залежнасць, калі алкаголь становіцца спосабам вырашэння праблемы. Прычым універсальным. Незалежна ад таго, якая праблема, мы вырашаем яе аднолькава: селі, выпілі — усё, праблемы няма.
Яшчэ адна прыкмета — гэта прага алкагалізацыі. Чалавек пачынае падладжваць нейкія нагоды пад застолле.
Звычайна ў нас застолле, і мы п'ём. А тут наадварот. Чалавек вельмі хоча выпіць, але яму некамфортна піць проста так («проста так п'юць алкаголікі»), і ён ладзіць нагоду — Дзень узяцця Бастыліі, дзень гранёнай шклянкі, што заўгодна. Гэта значыць, алкаголь паступова становіцца вышэй за ўсё астатняе.
Калі ёсць выбар, выпіць або, напрыклад, паехаць з непітушчымі сябрамі на прыроду, выбіраецца выпіць. Калі ў сістэме каштоўнасцяў алкаголь становіцца вышэйшым за іншае, то гэта цалкам сабе выразны крытэр псіхалагічнай залежнасці.
І гэта кажа пра блізкасць фізічнай залежнасці. Тады сама наяўнасць алкаголю становіцца нагодай выпіць. Гэта значыць, ужо не шукаецца нагода.
Адзін псіхіятр даў такі цікавы крытэр. Пытанне першае: ці ёсць у вас дома бар? Ці ёсць там спіртныя напоі? Ці ёсць там напоі, якія стаяць больш за паўгода? Для чалавека, калі ён ужо залежны, становіцца не важна, што піць.
Не бывае піўнога алкагалізму або віннага, ёсць толькі этанолавы.
Людзі пачынаюць з менш моцных напояў, але потым… Этанол як наркотык валодае такой цікавай уласцівасцю — называецца мітрыдатызм. Для кожнага наступнага эфекту патрэбна ўсё большая доза, паступова ў чалавека развіваецца талерантнасць, і ў нейкі момант для дасягнення патрэбнай кандыцыі спатрэбіцца вядро піва. Вы яго проста фізічна не вып'еце, таму людзі пачынаюць пераходзіць на больш моцныя напоі, і ў выніку ўсё роўна даходзяць да той жа гарэлкі як найбольш эфектыўнай у сэнсе «цана, якасць, эфект». Гэта амаль чысты этанол.
Калі ёсць яшчэ такія тонкасці, як піць толькі віно ці крафтавае піва, то, хутчэй за ўсё, асаблівых праблем з алкаголем у вас пакуль няма.
Ёсць яшчэ адзін важны крытэр — гэта сацыяльныя наступствы. Яны абавязкова ёсць пры алкагалізме. Напрыклад, вы прапускаеце працу, таму што проста «ў дровы».
Далей вы пачынаеце парушаць адміністрацыйны кодэкс. Потым крымінальны. Гэта значыць, у чалавека паступова ўзнікае такая залежнасць, што яго не спыніць нічога.
Наяўнасць сацыяльных наступстваў — гэта крытэр, які сведчыць пра наяўнасць алкагольнай залежнасці.
З навуковага пункту гледжання, самы добры варыянт — не піць наогул, бо мы не можам сказаць, што існуе нейкая бяспечная доза.
Чытайце таксама:
«У Еўропе ледзь не ад усяго прапісваюць парацэтамол». Чаму гэта правільна і як зразумець, што пара да доктара
Панічныя атакі: чаму яны ўзнікаюць і як іх адольваць?
Ці шкодна хрустаць пальцамі? І чаму гэта так прыемна? Навукоўцы раскрываюць сакрэт папулярнай звычкі
Каментары
Тут другая херня... дней 10, если не попью, то энергии и здоровья хоть жопой ешь, появляются мысли начинать зарядку по утрам делать, бегать в парке, в тренажерку... но после пары тройки таких занятий, возвращаются нормальные прагматичные мысли - что за херней я занимаюсь? Жить надо весело, жить надо в кайф, гедонизм, кутеж до утра и это всё, да, да, да! Крч, плюю на весь этот ЗОЖ и иду в бар! Бухлишко отпускает, можно никуда не бежать, можно на всё забить и забить косячок.