Грамадства

«Давайце падтрымліваць і распаўсюджваць сваё». Прадпрымальнік Зміцер Завадскі стварае беларускі маркетплэйс

Актывіст і прадпрымальнік Зміцер Завадскі вось ужо паўгода працуе над стварэннем беларускага маркетплэйса за мяжой. Ён распавёў Радыё Унэт пра тое, чаму гэта важна, адказаў на пытанні, чаму ў беларускім маркетплэйсе будзе руская мова, і папрасіў дапамогі ў тых, хто мае магчымасці і жаданне.

Зміцер Завадскі

«Калі я праз палітычную актыўнасць мусіў з’ехаць з Беларусі, сутыкнуўся з тым, што няма добрай беларускай інтэрнэт-крамы. І таму я з мінімумам сродкаў і досведу ў электроннай камерцыі вырашыў зрабіць магчымым для беларусаў набываць тавары з беларускай мовай, даць магчымасць прадпрымальнікам рэалізоўваць свае тавары па ўсім свеце, куды зараз мусілі выехаць людзі з Беларусі», — гаворыць Зміцер Завадскі.

Ён лічыць, што ў цяперашніх варунках усё, што спрыяе развіццю беларускай мовы, беларускай культуры, беларускага прадпрымальніцтва і ўвогуле свабоднага духу — гэта вельмі важна. Сярод тых, каго Зміцер бачыць у ліку карыстальнікаў маркетплэйсу, які ён стварае, не толькі беларусы, якія выехалі з радзімы або жывуць у Беларусі, але і ўвогуле ўсе, хто будзе ведаць пра Беларусь і беларусаў або ствараць нешта па-беларуску.

У фэйсбуку Зміцер звярнуўся да тых, хто можа дапамагчы яму ў ягоным пачынанні, і сярод іншага там просьба падтрымаць з перакладам не толькі на беларускую, але і на рускую мову. Вось як Зміцер Завадскі тлумачыць патрэбу рускай мовы на беларускім маркетплэйсе:

«Мая мэта — максімальна шырока распаўсюдзіць тое, што мае дачыненне да беларускага і Беларусі. Таму, калі б у мяне была магчымасць, я зрабіў бы гэты сайт увогуле на ўсіх мовах свету. Але такой магчымасці няма, таму мы пачынаем з трох моваў — беларускай, англійскай і рускай. Асноўная мова на сайце, безумоўна, будзе беларуская. Больш таго — тавары, спадзяюся, у большасці таксама будуць беларускамоўныя.

Але, на жаль, сітуацыя такая, што нават беларускамоўныя людзі, шукаючы ў інтэрнэце нейкія тавары, шукаюць іх менавіта па-руску. Зразумела, чаму гэта адбываецца — бо няма нашых крамаў, якія б прапаноўвалі тавары па-беларуску. І зараз гэтых людзей пошукавікі накіроўваюць на расійскія сайты.

Але я хачу, каб, калі нават чалавек задаў у пошук нешта па-руску, ён мог патрапіць на беларускі сайт. Бо, калі крама робіць веб-старонку выключна беларускамоўную, то яна не спрыяе пашырэнню беларускіх тавараў, а абмяжоўваецца нейкім вузкім колам».

Зміцер прыводзіць прыклад з украінскай рэчаіснасці. Краіна знаходзіцца ў варожых стасунках з Расіяй, але сайт прэзідэнта Украіны працуе на ўкраінскай, рускай і англійскай мовах. Зміцер тлумачыць гэта тым, што такім чынам нават тым, хто па-руску шукае ў гугле «президент Украины», выдаецца не толькі расійская прапаганда, але і ўкраінскі парадак дня і ўкраінская пазіцыя.

Пачынаў Зміцер сваю працу адзін, але ў апошнія дні ў яго з’явіліся памочнікі. І ўжо праца выкананая на 80%. Але ён просіць ахвочых дапамагчы ў некаторых справах:

«Зараз мы шукаем падтрымку ў перакладзе на беларускую мову, прычым не толькі сайта, але і розных убудаванняў і прыкладанняў, якія выкарыстоўваюцца ў электроннай камерцыі. Таксама вельмі неабходныя кансультацыі юрыстаў. Асабліва тых, якія арыентуюцца ў міжнародным гандлі, бо існуюць пэўныя абмежаванні ў гандлі паміж краінамі, у тым ліку з Беларуссю. Часам патрэбная і падтрымка праграмістаў для таго, каб надзейна абараніць сайт, на якім будуць прыватныя звесткі».

Калі Вы маеце магчымасці і жаданне дапамагчы Змітру Завадскаму ў ягонай справе, то ён запрашае звяртацца да яго праз ягоную старонку ў фэйсбуку

«Давайце падтрымліваць сваё. Давайце самі арганізоўвацца, як мы гэта спрабавалі ў 2020-м годзе і ў нас дастаткова добра атрымалася. Давайце працягваць!» — кажа Зміцер Завадскі.

Каментары

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →