Затрымалі сям'ю фатографаў — яны вярнуліся ў Беларусь на лячэнне
Пару вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах два гады таму.
Варвара і Павел Мядзведзевы — сям'я фатографаў з Мінска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на вясельных фота. За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
Мяркуючы па сацсетках, яны вярнуліся ў Беларусь некалькі тыдняў таму. Пасля гэтага іх затрымалі — ГУБАЗіК дэманструе іх фота з пратэстаў і каментары ў інстаграме. Паведамляецца, што пара вярнулася ў Мінск на лячэнне.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары