Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне
У Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Беларусі правялі штогадовы конкурс дысертацый. Пераможцам у намінацыі «Сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі» на найлепшую доктарскую дысертацыю стаў, па версіі ВАК, генпракурор Андрэй Швед.
9 лютага 2022 года ВАК прысудзіла навуковую ступень доктара навук генеральнаму пракурору Беларусі Андрэю Шведу за работу «Тэарэтычныя перадумовы і прыкладныя аспекты рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці». Абарона дысертацыі адбылася яшчэ 25 мая 2021 года.
З 2013 па 2020 год Андрэй Швед быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, і тэма ягонай дысертацыі тлумачыцца гэтым.
Папярэднюю, кандыдацкую дысертацыю Швед абараняў па тэме «Актуальныя тэарэтычныя і практычныя аспекты стадыі завядзення крымінальнай справы». На пасадзе генеральнага пракурора ён, трэба думаць, шмат сваіх напрацовак таго часу практычна скарыстаў, бо заводзіў палітычна матываваныя справы рэкорднымі тэмпамі. Найбольш вядомая з такіх спраў, заведзеная генеральнай пракуратурай, — крымінальная справа аб «генацыдзе беларускага народа» ў гады Другой сусветнай вайны і пасля яе.
-
«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю
-
З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе — яны звязаныя з іх фірмовымі ботамі
-
Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі
Каментары
В юриспруденции знаете вы толк.
А я простой экстремистский заключённый,
И мне товарищ бобруйский серый волк...
а што калі б ім дом будавалі, машыны рабілі, не ўлічваючы ці пераварочваючы ўсе фізічныя законы дагары нагамі, ежу рабілі не з нармальных прадуктаў, а з атруты? то бок гэта адразу б несла замест бяспекі і камфорту небяспеку і дыскамфорт. такое, як яны лічаць, такое - нармальна?