Ад рэдакцыі2323

Сёння мясцовыя выбары ў Літве. Галасаваць могуць і эмігранты. Але ці варта беларусам галасаваць?

Сёння Літва выбірае мэраў і самакіраванне. Галасаваць на выбарах мае права любы чалавек, зарэгістраваны ў горадзе, у тым ліку і новыя эмігранты-беларусы, якія атрымалі пастаянны (не часовы) дазвол на жыхарства. Маральная праблема: а ці справядліва нам, беларусам, галасаваць? І палітычнае пытанне: калі так, то за каго?

Вільня 5 сакавіка выбірае самакіраванне

Беларусам неабходна быць далікатнымі ў любых унутрыпалітычных пытаннях тых краін, дзе мы часова апынуліся. За нашу магчымасць жыць у свабодзе і працягваць нашу працу дзеля Беларусі ўдзячнасць належыць і літоўцам, і палякам, і грузінам, і латышам, якія гэтую свабоду сваёй працай забяспечваюць. Нягожа праяўляць высакамернасць ці непавагу. Трэба паважаць мясцовыя нормы, вучыць мову краіны, дзе вы жывяце, строга выконваць яе законы.

Калі вы рашаеце галасаваць на мясцовых выбарах, то, хоць самакіраванне і займаецца лакальнымі пытаннямі, усё ж памятайце, што важна не аддаваць галасоў тым палітычным сілам, якія мелі сувязі з Расіяй або лукашэнкаўцамі ці падкія на расійскія грошы.

Гэта агромністая радасць — магчы аддаць голас за тую палітыку, якая табе падабаецца, і ведаць, што гэты голас будзе ўлічаны. Мы, беларусы, як ніхто ведаем, якую дарагую цану даводзіцца плаціць, каб здабыць дэмакратыю.

Каментары23

  • VWV ʌʍʌ
    05.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Літстат
    05.03.2023
    Парады годныя, але ж згодна з нядаўнім літоўскім даследваннем, большасць эмігрантаў з Беларусі (каля 75%) не з’яўляюцца палітынымі ўцекачамі, якія збеглі ад рэжыму. Вось такія хутчэй за ўсё і будуць галасаваць за папулістаў кшталту лукашыстаў на крамлёўскія грошы.
  • Эюя
    05.03.2023
    У Беларусі ніколі не было і не будзе ніякіх мэраў. У Беларусі спрадвек былі і будуць бурмістры.

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ2

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»2

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс27

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт2

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →