Сярод беларускіх старшакласнікаў праводзяць анкетаванне. У ліку пытанняў: ці збіраюцца яны зʼехаць за мяжу і чаму не жадаюць служыць? Чытач «Салідарнасці» даслаў у рэдакцыю анкету, якую ў школе даручылі запоўніць яго сыну — 11-класніку.
Аўтары анкеты хочуць даведацца, што падлеткі ўкладаюць у слова «Радзіма», а другім пунктам запытваюць: «Хацелі б вы выехаць з Беларусі?». Паміж варыянтаў ёсць і не патрыятычны «Хацелася б выехаць з краіны назаўжды».
Аўтары анкеты прапануюць дзецям паразважаць «Ці здольнае наша войска абараніць краіну?», а таксама наўпрост пытаюцца: «Ці гатовыя вы, калі спатрэбіцца, абараняць сваю радзіму са зброяй у руках?»
Шмат пытанняў у анкеце тычыцца непасрэдна беларускай арміі. У школьнікаў спрабуюць высветліць стаўленне да яе ў цэлым, а таксама тое, чаму яны не жадаюць служыць. Сярод варыянтаў адказаў ёсць нават «муштра і дзедаўшчына».
Школьніка просяць «ацаніць той факт, што некаторыя маладыя людзі імкнуцца пазбегнуць прызыву ў войска падманным шляхам».
Ёсць і вельмі дзіўныя пункты. «Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны вядомыя выпадкі выратавання баявога сцяга коштам уласнага жыцця. Як вы ацэньваеце сёння падобны ўчынак?» — пытаюць аўтары анкеты.
-
У Рэчыцы пад палітычны пераслед трапіў адзін з самых паважаных у горадзе дактароў
-
«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю
-
З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў
Каментары
- адмовіўся адказваць - ра3стрэл
- адказаў няправільна - ра3стрэл
- адказаў правільна - на фронт - ра3стрэл