Эканоміка1919

«Выдаткі атрымаліся каласальныя». Беларусы адкрылі джын-тонік бар у Варшаве — там можна есці ікру лыжкамі

Уласнікі бара Gigi расказалі, як стваралі атмасфернае месца, колькі давялося патраціць і што за арт-аб'ект з Беларусі ўпрыгожвае залу.

Уласнікі бара Gigi Ягор і Аня

«На пошук памяшкання патрацілі каля 5 месяцаў»

Ягор і Аня больш за год жывуць у Варшаве. Туды яны пераехалі з Кіева, дзе апынуліся ў 2021-м. Яшчэ ў Беларусі яны паасобку працавалі ў барнай сферы. На гэтай глебе і пазнаёміліся.

У Кіеве Ягор працаваў у бары «Берлін 89», які таксама адкрылі беларусы.

«Ён да гэтага часу працуе. Там зараз гісторыя не пра бізнэс, вядома. Калі пачалася вайна, бар закрыўся, а пасля яны далучыліся да валанцёрскай ініцыятывы, гатавалі ежу для тых, хто мае патрэбу. Цяпер ён працуе як бар, але ўдзельнічае ў некаторых валанцёрскіх ініцыятывах», — расказвае хлопец. 

Бары — гэта асноўны від дзейнасці Ягора. Пара ведала, што ў Варшаве будуць адкрываць свой бізнэс. І амаль што адразу пасля пераезду яны сталі шукаць прыдатнае памяшканне. На гэта спатрэбілася каля 5 месяцаў.

Выдаткі на бар, які назвалі Gigi, у пары атрымаліся каласальныя. У яго ўклалі больш за 100 тысяч даляраў. Гэта агульныя назапашванні. 

«З бюджэтам быў мой касячок, — прызнаецца Ягор.

— У параўнанні з Украінай і Беларуссю, у Польшчы выдаткі большыя ў тры-пяць разоў. Калі б мы першапачаткова правільна палічылі ўсё, то хутчэй шукалі б іншае памяшканне, пачалі б планаваць будаўніцтва свайго або рабілі б яго з кімсьці ў долі».

Першапачаткова планавалі ўкласціся ў 100 тысяч даляраў. Але з-за падаражэння будматэрыялаў гэта зрабіць не атрымалася. 

«Ёсць момант, што калі грошы патрачаны, праца ідзе і шляху назад няма, — расказвае Ягор. — Бар рабілі поўнасцю з нуля. Раней на гэтым месцы быў тайскі рэстаран. Адна з прычын, чаму мы не маглі нічога пакінуць: калі адбівалі плітку на кухні, за ёй усё было ў тлушчы. Калі толькі заплюшчыць вочы, але мы так не маглі».

Аня дадае: не падазравалі, што атрымаецца настолькі дорага. 

«Ва Украіне, напрыклад, нашмат даражэйшая бытавая тэхніка. У нас было адчуванне, што ў ЕС павінна быць усё нармальна, тут няма гэтых шалёных размытнёвак. Мусіла быць наадварот больш эканомна.

Цэны ўзляцелі менавіта сёлета. Наш сябар дызайнер, які рабіў нам бар, расказваў, што яго заказчыкі нават не ўлазяць у бюджэты па рамонце кватэр.

Яшчэ адзін момант: калі будуешся ва Украіне ці Мінску, ёсць вялікае кам'юніці, ёсць кантакты будаўнікоў, падрадчыкаў і іншых патрэбных людзей. Тут, калі мы пачыналі, кантактаў была мінімальная колькасць», — кажа яна. 

Арэнда — амаль 3000 даляраў з камунальнымі

Рамонт у будучым бары пачалі ў жніўні мінулага года, а скончылі ў лютым. Тэрміны зацягнуліся з-за нядобрасумленнага падрадчыка, з якім першапачаткова працавалі Ягор і Аня.

«Яны проста не выканалі сваю працу. Барную стойку і сталы за папярэднім падрадчыкам перараблялі: яны пафарбавалі іх, як лаўкі ў Беларусі — дзесяццю пластамі фарбы. 

Хутка адкрыем яшчэ адзін праект, да яго мы падышлі ўжо інакш. Там інвестуем у мэблю, дэкор, а не ў капітальны рамонт», — кажа Аня.

«Зразумела, што можна было пакінуць памяшканне, якое было: гіпсакардон, узяць мэблю з «Ікеі», нешта падфарбаваць, — дадае Ягор. — Але ў нас іншы падыход да працы і праектаў.

Два месяцы памяшканне проста прастойвала. А гэта аплата арэнды, працы.

Арэнда — 13 тысяч злотых (2937 даляраў) разам з камунальнымі. Электраэнергія сюды не ўваходзіць. Трэба аддаць належнае нашаму арэндадаўцу: калі ў нас стала зацягвацца будоўля, яна зрабіла нам зніжку 50 працэнтаў на два месяцы».

У выніку бар Gigi адкрыўся 3 сакавіка. 

Пры адкрыцці юрыдычнай асобы Ягор і Аня таксама сутыкнуліся са складанасцямі. 

«Звярнуліся па рэкамендацыі ў кампанію, якая займаецца рэгістрацыяй юрыдычных асоб. Там беларусы працуюць. У цэлым рэгістрацыя займае 2-3 тыдні, у нас гэта было 2 месяцы. Не скажу, што гэта нечаму перашкодзіла, бо рэгістрацыя патрэбная для афармлення дамовы арэнды, а памяшканне мы шукалі доўга, але ў цэлым асадак застаўся», — кажа Ягор. 

«Наш бар — як келіх з лёдам, у які наліты джын з тонікам»

У Gigi працуюць беларусы і адна ўкраінка. 

«Ёсць бармен Ігар, у Мінску ён працаваў у бары «Малады». Менеджар бара Ягор, з ім знаёмыя яшчэ з Кіева, і Павел з мінскага Sweet & Sour. Яшчэ адна беларуска, Насця, працавала таксама ў адным з мінскіх бараў.

Шэф-кухар Максім стажыраваўся ў рэстаране ў Іспаніі з трыма мішленаўскімі зоркамі.

Каб знайсці персанал, у нас, паверце, быў час. У нашым выпадку некаторыя людзі мэтанакіравана доўга чакалі, пакуль мы адкрыемся, перабіваліся на падпрацоўках», — расказвае Ягор. 

Калі пара адкрывала бар, перажывала, што ў іх няма змены, дзе ўсе людзі гаварылі б на польскай мове.

«Беларусы, на жаль, пакуль яшчэ не ведаюць польскай. Але ўсе ведаюць англійскую. Прыходзілі ў бар палякі, нармальна ўсё ўспрынялі, негатыўных сітуацый не ўзнікала», — тлумачыць Аня. 

«Мэты наняць толькі беларусаў не было, — удакладняе Ягор. — Проста беларусы, якія да нас прыйшлі на працу, — зорачкі, нельга было не ўзяць».

Дызайн бара Ягору і Ані дамагаў рабіць іх сябар — дызайнер Фелікс Дзеранаў.

«У нас джын-тонік бар, таму выкарыстаны халодныя колеры. Уяўляем сабе келіх з лёдам, у які наліты джын з тонікам. У тоніка ёсць асаблівасць: ён аддае блакітным колерам. Гэта і стала асноўным рэферэнсам», — апісвае Аня. 

«На напоі цэны ад 40 злотых» 

Каля барнай стойкі прыцягвае ўвагу вялікая шкляная жырандоля. Гэта ручная праца, усяго ў ёй выкарыстана амаль 165 кавалкаў шкла. 

«Са шклом атрымалася вялікая афёра: замаўлялі ў Беларусі. Майстар рабіла спачатку асноўнае вялікае шкло, наверх яго выкладвала маленькія — і ў печ.

Самым няпростым было яго даставіць ў Польшчу. А нам яго везлі ўжо пасля інцыдэнту ў Мачулішчах. Не былі ўвогуле ўпэўненыя, што даедзе.

Пакуль не павесілі, не разумелі, як гэта можа выглядаць. Але атрымаўся цэлы арт-аб'ект, вынікам вельмі задаволены», — расказвае Ягор. 

Цэны на стравы ў бары вышэйшыя за сярэднія па Варшаве. Уласнікі тлумачаць гэта высокай якасцю прадуктаў.

Сярод фірмовых страў — тартар з ласося, які падаецца з тоўстым пластом ікры зверху, а таксама тартар з тунца. Кошты — 57 і 59 злотых адпаведна (каля 13 даляраў).

«У меню шмат рыбных пазіцый, можна сказаць, што за кожнага тунца ваюем на аўкцыёне.

На напоі цэны сярэднія — ад 40 злотых (9 даляраў). Прапаноўваем цікавыя стравы, напоі і, вядома, яны каштуюць сваіх грошай», — кажа Ягор. 

Пара плануе, што бар акупіцца за 2,5 года. 

«Натуральна, страх прагарэць ёсць. Не бывае такога, што адкрываешся — і ўсё выдатна працуе. Хаця, магчыма, бывае, але мы да гэтага не прыйшлі яшчэ. Увогуле адчувалі вялікую падтрымку беларусаў. Калі зрабілі некалькі сторыс у інстаграме з анонсам перад адкрыццём бара, літаральна за дзень у нас набралася 500 падпісчыкаў. Тады перасталі хвалявацца наконт таго, што наведвальнікаў не будзе», — падсумоўвае Ягор. 

Чытайце таксама: 

Беларус адкрыў бар крафтавага піва на Мадэйры і расказвае, колькі прыносіць гэтая радасць

Беларусы адкрылі ў Вільні карчму ў доме, дзе Каліноўскі збіраўся з паўстанцамі

Вядомы беларускі брэнд з пачатку вайны адкрыў чатыры крамы ў Маскве. Дызайнеры патлумачылі сваё рашэнне

«Бегаюць голыя дзеці разам з качкамі і парсюкамі». Беларуска пераехала ў Гватэмалу і расказвае пра гэту экзатычную краіну

Каментары19

  • ром
    20.03.2023
    100 тыс баксау вложил… еще будет по 10-20 тыс вкладывать каждый день.. через год закроется
    Аднака нехило беларусцы жыли пры луке…
  • дочка Максима Дизайнера
    20.03.2023
    бары... манікюры... туры, гастролі і т.п.
    а хацелася б пачуць, што беларусы вартага стварылі, апынуўшыся за мяжой?
  • Беларус беларусу беларус
    20.03.2023
    Галоўнай у прайм-тайм павінна быць навіна пра Ігара Лосіка, дзе ваша салідарнасць? Усе, праехалі?

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава5

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы». Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа9

СТБ не пакажа заўтра матч мінскага «Дынама» ў Варшаве, на які беларусы сабраліся са сцягамі7

Прычынай смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра мог быць суіцыд1

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы4

Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава5

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Галоўнае
Усе навіны →