Украіна будзе мець толькі адну спробу для вялікага контрнаступлення — прэзідэнт Чэхіі
Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл мяркуе, што Украіна павінна выкарыстоўваць магчымасць контрнаступлення ў гэтым годзе, бо ў далейшым атрымаць дапамогу ад саюзнікаў на новую спробу будзе надзвычай складана. Пра гэта Павэл заявіў у інтэрвʼю выданню Rzeczpospolita, піша «УП».
«Многія краіны, многія палітыкі чакаюць нейкага прагрэсу ў гэтым годзе. Я думаю, што Украіна будзе мець толькі адну спробу ажыццявіць вялікае контрнаступленне. Таму, як яна вырашыць пачаць вялікае контрнаступленне і пацерпіць няўдачу, будзе надзвычай складана атрымаць фінансаванне для наступнага», — сказаў ён.
Павэл удакладніў, што «гэта павінна адбыцца на працягу некалькіх месяцаў».
Прэзідэнт Чэхіі перакананы, што «акно магчымасцяў адкрыта сёлета».
На яго думку, «пасля наступнай зімы будзе вельмі цяжка падтрымліваць сёлетні ўзровень дапамогі».
«Стомленасць ад вайны — гэта не толькі знясіленне чалавечых рэсурсаў і тэхнікі, разбурэнне інфраструктуры ва Украіне, але і стомленасць у краінах, якія аказваюць дапамогу», — сказаў былы генерал НАТА.
Каментары