Адменены ў Беларусі Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў «Нефільтраванае кіно» правядзе паказы ў Вільні. 3 мая пройдзе паказ праграмы беларускіх фільмаў у каворкінгу Create Couture.
Вось спіс фільмаў, якія ўдзельнічаюць у паказе:
-
«Аднойчы была Зямля» (рэжысёр Кірыл Халецкі);
-
«Мікалай» (рэжысёр Уладзіслаў Санаценка);
-
«Ціхаходкі: damage supressor» (рэжысёркі Кацярына Ермаловіч, Марына Бялецкая);
-
«Смеццевая галава» (рэжысёр Юрый Сямашка);
-
«Патэнцыял» (рэжысёрка Вераніка Кандраценка);
-
«Клаўстрафобія» (рэжысёр Валерый Карышаў);
-
«Палон» (рэжысёрка Рыта Ціхановіч).
Агульная працягласць праграмы — 87 хвілін, фільмы суправаджаюцца англійскімі субцітрамі.
Больш падрабязна пра фільмы праграмы можна даведацца па спасылцы.
Каментары