Суд над сынам Віктара Бабарыкі пачнецца 22 мая. За кратамі ён знаходзіцца амаль тры гады — з 18 чэрвеня 2020 года.
Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд на выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна, паведамляе БелТА.
Эдуарда Бабарыку будуць судзіць за ўхіленне ад выплаты падаткаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамогу ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варажнечы.
Эдуарда Бабарыку затрымалі тры гады таму, 18 чэрвеня 2020 года, разам з бацькам за два месяцы да выбараў і паслявыбарчых пратэстаў. Ягонаму бацьку прысудзілі ў 2021 годзе 14 гадоў калоніі.
Знаходзячыся ў наваполацкай калоніі, Віктар Бабарыка нядаўна трапіў у бальніцу. Больш інфармацыі ад яго не было.
Каментары
вой, што я такое зараз прачытала? аткравеніе ад Ёсіка?
дзяцей - гэта ж ваша жонка? так? а ўнукі - вашы дзеці. да?