Віктар Бабарыка, паводле папярэдняй інфармацыі, больш не прыпісаны да атрада, у якім знаходзіўся раней. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Mayday.
Чалавек, які адбываў свой тэрмін у ПК-1 у Наваполацку, пацвердзіў валанцёрам, што Бабарыка апошнім часам знаходзіўся ў памяшканні камернага тыпу. Таксама экс-прэтэндэнт у прэзідэнты сутыкаўся з магутным прэсінгам з боку супрацоўнікаў калоніі.
У прыватнасці, з ім забаранялася размаўляць іншым зняволеным — па словах крыніцы, чалавека, які загаворыць з былым кіраўніком банка, адразу маглі змясціць у ШІЗА.
Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае.
Каментары