Малдова выканае пастанову Міжнароднага крымінальнага суда і арыштуе расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, калі ён прыедзе ў краіну. Пра гэта прэзідэнтка Мая Санду сказала ў інтэрв'ю выданню Euronews Romania.
Санду спыталі, калі Пуцін прыедзе ў Малдову, ці арыштуюць яго па ордары Міжнароднага крымінальнага суда, піша Newsmaker.md.
«Так. Малдова падпісала пагадненне з Міжнародным крымінальным судом, і будзе выконваць пастанову суда», — заявіла прэзідэнтка, адказваючы на пытанне журналіста.
17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Іх падазраюць у незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Расію. У Крамлі заявілі, што Расія не прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда.
Каментары
"умница")
но света превосходит даже санду
"поздравляю", с выбалам, белагусы)