Грамадства77

«Мы гаспадарлівыя». Лукашэнка супакойваў расіян, што з расійскай ядзернай зброяй у Беларусі нічога не здарыцца

Такія абяцанні прагучалі праз некалькі месяцаў пасля дыверсіі ў Мачулішчах, калі быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.

Лукашэнка ў Маскве. Фота: «Пул першага»

Сёння ў Мінску міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія тычацца размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Шайгу паставіў кропку ў пытанні — ядзернай зброяй будзе кіраваць толькі Расія. 

Пазней Лукашэнка супакоіў расійскіх журналістаў наконт размяшчэння ядзернай зброі.

«Вы ведаеце, што мы людзі пунктуальныя, акуратныя, гаспадарлівыя, як вы кажаце, таму вы за ядзерную зброю не хвалюйцеся, мы ж нясём за гэта адказнасць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка расійскім журналістам у Маскве, дзе праходзіў саміт ЕАЭС.

Нагадаем, 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Пасля самалёт змаглі падняць у паветра, але да сваіх задач, як выглядае, ён аказаўся няздольным і быў адпраўлены на рамонт у расійскі Таганрог.

Сёння ФСБ таксама расказала пра дыверсантаў, якія прыбылі ў Расію праз Беларусь і спрабавалі падарваць лініі электраперадач Ленінградскай і Калінінскай атамных электрастанцый. Як сцвярджала ФСБ, дыверсійная група заехала з Украіны транзітам праз Польшчу і Беларусь.

Каментары7

  • Чаркашкварка
    25.05.2023
    Пустое месца петушыцца, спрабуе паказаць што нешта "вырашае".
  • дакіраваўся
    25.05.2023
    Прадаў краіну з патрахамі - ператварыў у цэль №1 для ядзерных удараў, рашысты могуць зладзіць пуск ці правакацыю (бо кнопка кіравання ў іх), а ракеты ў адказ паляцяць у Беларусь - на нашыя гарады і хаты. Вось да чаго прыводзіць неабмежаваная ўлада ды саўковая ментальнасць!
  • прн
    25.05.2023
    Конюх. Які заяўляе, што дбае пра каня. А напрыканцы толькі капыты ад яго пакажа.

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах6

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі4

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту38

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

Яшчэ адным прэтэндэнтам у кандыдаты стаў Віктар Кулеш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах6

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →