Мядзведзеў: ЗША не маюць рацыі, думаючы, што Расія не гатовая ўжыць ядзерную зброю
«Што, яны там будуць у бункерах сядзець і глядзець, як падае зверху ядзерны снег?» — выказаў здагадку палітык у інтэрв'ю RT.
Белы дом памыляецца, калі думае, што Масква ніколі не пяройдзе пэўнай рысы ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі, такую заяву зрабіў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, піша «Спутнік».
На ягоную думку, «ніякі дыпстэйт не захаваецца», калі жыццё на планеце стане непрыдатным».
«Што, яны там будуць у бункерах сядзець і глядзець, як падае зверху ядзерны снег?»— выказаў здагадку палітык у інтэрв'ю RT.
Памылка, са слоў Мядзведзева, у тым, што кіраўніцтва ЗША, будучы не вельмі абазнанымі людзьмі, чамусьці мяркуе, што «расіяне ніколі не пяройдуць пэўнай рысы».
«Яны памыляюцца. Калі гаворка пойдзе пра існаванне нашай дзяржавы, пра што неаднаразова казаў прэзідэнт нашай краіны, ваш пакорны слуга казаў, іншыя казалі, натуральна, у нас проста не будзе ніякага выбару», — падсумаваў намеснік старшыні Рады бяспекі.
Палітык таксама мяркуе, што ЗША вядуць не проксі, а сапраўдную вайну супраць Расіі.
Каментары
Если ему сейчас не налить, он начнет Байдена шантажировать ядерной бомбой😁