Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Кавалеўскі пракаментаваў учарашнюю сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком.
Паводле Кавалеўскага, гэтая сустрэча двух палітыкаў была не першай, а ўжо чацвёртай: «Раней мы працавалі ў закрытым фармаце, але цяпер пагадзіліся, што факт нашай размовы і яе агульны змест могуць быць публічнымі.
Што тычыцца вынікаў сустрэчы, то Кавалеўскі адзначыў тры асноўныя моманты:
«Па-першае,
ва ўкраінскага боку ёсць выразнае разуменне легітымнасці Святланы Ціханоўскай як вынік яе ўдзелу ў выбарах 2020 года і дэмакратычнай супольнасці, якая працуе на перамены ў Беларусі. І такое ж выразнае разуменне нелегітымнасці Лукашэнкі.
Па-другое,
дэмакратычная Беларусь цалкам адпавядае інтарэсам Украіны, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якая абцяжарваецца пагрозай незаконнага размяшчэння ядзернай зброі і пастаяннай вайсковай прысутнасцю Расіі на тэрыторыі нашай краіны.
Па-трэцяе,
мы сышліся ў меркаванні, што міжнародная супольнасць мусіць займаць больш актыўную і практычную пазіцыю па пытанні пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны».
Сёння Валер Кавалеўскі прымае ўдзел у круглым стале «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект», які ладзіць у Кіеве Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма».
«Дакладна сімвалізуе стан адносін з рэжымам Лукашэнкі». Як цяпер выглядае амбасада Беларусі ва Украіне
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску
«Было пэўнае спадзяванне». Валерый Кавалеўскі распавёў, як да Пуціна ставіліся ў 90-я беларускія і амерыканскія дыпламаты
Кавалеўскі — пра Віктара Лукашэнку, Савіных, КДБ, Саннікава, Пазняка і Латушку
Каментары