Грамадства9898

«Больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш». Дзіцячая доктарка з Мінска шакавала антысеміцкімі выказваннямі

Беларускі твітар абурыўся выказваннямі доктаркі з Мінска, якая напісала, што яўрэі заслугоўваюць гарэць у печах. Жанчына ў адказ паабяцала абураным перадаць даныя з іх акаўнтаў беларускім сілавікам. 

Алеся Белавус — анестэзіёлаг-рэаніматолаг з 3-га гарадскога дзіцячага шпіталя ў Мінску. Фота з інстаграма жанчыны

1 лістапада ў твітары з'явіўся допіс доктара Алесі Белавус — анестэзіёлага-рэаніматолага з 3-й дзіцячай бальніцы ў Мінску. 

Жанчына заявіла, што «ёй як белабрысай славянцы больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш» і што «пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы».

Твіт па стане на ранак 3 лістапада праглядзелі 58 тысяч чалавек, а пракаментавалі — звыш 400, што рэзка кантрастуе па папулярнасці з усімі папярэднімі публікацыямі ў акаўнце жанчыны. 

Каментатары спрабавалі прысароміць лекарку, яна агрызалася ў адказ.

На фоне крытыкі доктарка напісала яшчэ некалькі твітоў, у адным з якіх пажадала яўрэям «гарэць у печах», суправаджаючы гэта сімвалам падтрымкі Палесціны. Потым той допіс жанчына выдаліла, але каментатары яго заскрынілі.

Таксама доктарка стала пагражаць сваім крытыкам, што зверне на іх увагу сілавікоў, аднак ёй самой напісалі, што тая нагаварыла на 130-ы артыкул КК РБ «аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці».

Хто такая доктарка Белавус?

Жанчыну завуць Алеся Белавус, яна выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і з 2018 працуе анестэзіёлагам-рэаніматолагам у 3-ім гарадскім дзіцячым шпіталі ў Мінску.

Скрыншот фэйсбук-акаўнта Алесі Белавус

У сацсетках жанчына выказвала велізарную любоў «да сваіх маленькіх пацыентаў».

Мяркуючы па яе папярэдняй актыўнасці ў твітары, Белавус падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і Расію, крытыкуе Святлану Ціханоўскую і перыядычна ўдзельнічае ў палітычных абмеркаваннях па беларускай і ўкраінскай тэматыцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары98

  • Я
    03.11.2024
    Антысеміт-рускамірэц-ябацька - звычайная камбінацыя. Дзіўна толькі, што не канспіролаг, і ў яе пакуль што няма твітаў пра аннунакаў з нібіру і рэпцілоідаў. Аде ўсё яшчэ наперадзе.
  • Чэшскі куколд
    03.11.2024
    Тыповая ябацька-запуцінка - ангажаваная, непісьменная і нахабная. Што яна робіць у краіне, дзе праходзіла рыса яўрэйскай аселасці, дзе кожны другі мае яўрэйскіх продкаў? Хай бы ехала ў Палесціну ці на Данбас, калі ўжо столькі негатыву.
  • не такі, як ёсць
    03.11.2024
    ... знайшла сабе папулярнасці. 🤦🏻‍♂️ Спадзяюся гэтая гісторыя дойдзе да ўладаў Ізраіля. Там даўно навучыліся з такімі працаваць і памяць у іх добрая. Мо падарунак які на калядкі атрымае 😂

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →