Кісларод на зніклым батыскафе «Тытан» толькі што скончыўся. Усе людзі на ім, імаверна, ужо загінулі
Берагавая ахова ЗША паведамляе, што запас кіслароду на зніклым батыскафе «Тытан» з 5 турыстамі на борце павінен быў скончыцца ў 14:08 па мінскім часе.
Тэлеканал Sky News, які сумесна з многімі іншымі сусветнымі медыя вядзе жывую трансляцыю выратавальнай аперацыі людзей з батыскафа «Тытан», у чацвер раніцай са спасылкай на берагавую ахову ЗША паведаміў, што запас кіслароду ў экіпажа судна скончыцца ў 12:08 па брытанскім часе (у 14:08 па Мінску).
Гэта значыць, што экіпажа з 5 чалавек, пра якіх мы пісалі раней, цяпер ужо няма ў жывых.
Нагадаем, што ў нядзелю 18 чэрвеня каманда з пяці турыстаў, у ліку якіх таксама быў кіраўнік кампаніі Ocean Gate (якой і належыць батыскаф «Тытан») апусціліся на вялікую глыбіню ў Атлантычным акіяне, каб убачыць патанулы больш за стагоддзе таму знакаміты лайнер «Тытанік».
Амаль праз 2 гадзіны пасля апускання пад ваду з экіпажам батыскафа знікла сувязь, і з тых часоў яго ўзмоцнена шукаюць пошукавыя каманды некалькіх краін, у тым ліку ЗША. Аднак ратавальнікам не ўдалося знайсці зніклы батыскаф праз «вельмі неспрыяльныя ўмовы ў зоне пошуку».
Плюс да ўсяго высветлілася, што кампанія OceanGate доўгі час замоўчвала факты наяўнасці дэфектаў і небяспекі канструкцыі батыскафа «Тытан», а таксама звальняла сваіх супрацоўнікаў за раскрыццё гэтых звестак або публічную крытыку.
Чытайце яшчэ:
У Мінску ёсць 108 патэнцыйных месцаў падтаплення
У гістарычным цэнтры Парыжа пасля выбуху газу абрынуўся дом
Расейцы рыхтуюць тэракт на ЗАЭС — экстранны зварот Зяленскага
Каментары