Свет11

Трэці танкер «Волганафта» падаў сігнал бедства. Два яго субраты днямі затанулі

Ужо трэці за некалькі дзён расійскі танкер «Волганафта» падаў сігнал бедства. Ён перавозіць мазут.

Фота: Wikimedia Commons

Трэці расійскі танкер з серыі «Волганафта» падаў сігнал бедства ў раёне порта Каўказ у Чорным моры. На судне адбылася ўцечка грузу — мазуту.

Капітан танкера «Волганафта-109» падаў сігнал бедства 17 снежня а 00:30. Ён паведаміў, што ў судна, якое перавозіла 4000 тон мазуту, парушаная герметычнасць чацвёртага грузавога танка і мазут выцякае ў баласны танк. Пры гэтым герметычнасць самога корпуса судна, з ягоных слоў, не парушаная, мазут у ваду не выцякае, піша «База».

На борце «Волганафта-109» знаходзяцца 14 членаў экіпажа. Капітану прапанавалі эвакуяваць экіпаж, але ён адмовіўся і папрасіў змяніць якарную стаянку. Цяпер «Волганафта-109» знаходзіцца ў раёне Кучугуры на паўднёва-ўсход ад мыса Пекла ўжо ў Азоўскім моры.

15 снежня два танкеры, «Волганафта-212» і «Волганафта-239», пацярпелі крушэнне ў Керчанскім праліве. Пасля катастрофы мазут з танкераў прыбіла да берагоў Краснадарскага краю — пляжы пачарнелі, ад мазуту пацярпелі жывёлы. Мясцовыя жыхары называюць тое, што адбываецца, экалагічнай катастрофай, на месцы працуюць больш за 250 супрацоўнікаў МНС.

Каментары1

  • Жвір
    17.12.2024
    Можа так "прафэсыйна" загрузілі судна, што зламалі. Чацьвёрты танк, гэта нейдзе блізка ля грузавой маркі, месца, дзе корпус танкера найбольш падвержаны ўздзеяньню нагрузак пры плаваньні й у час грузавых аперацыяў. Танкер можна й каля прычала зламаць, празь дурату можна й... ня тое шчэ зламаць.

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам9

У Мінску заўважылі абрыкосы амаль па 100 рублёў за кілаграм

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі2

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай1

У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта і яго памочніка4

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план4

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →