Пенсіянерка спампавала мабільную праграму і амаль імгненна страціла 79 тысяч рублёў
Ашуканцы дзейнічалі па адпрацаваным алгарытме. Яны назваліся супрацоўнікамі міліцыі і пераканалі пажылую мінчанку паставіць сабе на тэлефон мабільную праграму, пасля чаго з карткі спісаліся ўсе яе ашчаджэнні. А іх было не так і мала — 79 тысяч рублёў.
Адзін з несапраўдных міліцыянтаў сказаў жанчыне, што на яе імя спрабуюць аформіць крэдыт. Каб перашкодзіць гэтаму, мінчанку папрасілі даць пашпартныя звесткі. Наступным крокам было ўсталяванне праграмы для аддаленага доступу да сродкаў. А пасля ўваходу ў інтэрнэт-банкінг грошы з карткі былі цалкам спісаныя.
Па факце махлярства завялі крымінальную справу.
Каментары