Свет88

Касетныя боепрыпасы зменяць правілы гульні ў барацьбе супраць Расіі — міністр абароны Украіны

Паводле слоў Аляксея Рэзнікава, партнёры Украіны таксама будуць праінфармаваныя аб прымяненні і дзеянні касетных боепрыпасаў.

Аляксей Рэзнікаў. Фота з яго фэйсбука

Кіеў лічыць, што выкарыстанне касетных боепрыпасаў дазволіць змяніць правілы гульні ў барацьбе з расійскімі войскамі. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў у кулуарах саміту НАТА, як піша «Украінская праўда».

Выступаючы ў кулуарах саміту НАТА, міністр адхіліў незадавальненне некаторых краін і гуманітарных груп адносна прынятай на мінулым тыдні ўрадам ЗША пастановы аб пастаўках Украіне гэтай спрэчнай зброі.

Рэзнікаў падкрэсліў, што ўжыванне гэтай зброі будзе абмежавана некаторымі раёнамі на тэрыторыі Украіны. Паводле яго слоў, партнёры Украіны таксама будуць праінфармаваныя аб прымяненні і дзеянні касетных боепрыпасаў.

«Калі мы атрымалі ў маі 2022 года 155-міліметровыя артылерыйскія сістэмы, гэта стала пераломным момантам. У ліпені мы атрымалі розныя тыпы [рэактыўных сістэм залпавага агню], гэта стала наступным крокам наперад… І я спадзяюся, што касетныя боепрыпасы [стануць] наступным прарывам у якасці зброі або боепрыпасаў для вызвалення нашых часова акупаваных тэрыторый».

Касетныя бомбы забароненыя ў многіх краінах, але не ў ЗША, Украіне і Расіі. Яны скідаюць выбуховыя бомбы для знішчэння салдат праціўніка на вялікай тэрыторыі, аднак неразарваныя боепрыпасы могуць несці доўгатэрміновую пагрозу для цывільнага насельніцтва.

Расія ўжывае свае касетныя боепрыпасы супраць Украіны з моманту свайго поўнамаштабнага ўварвання ў краіну больш за год таму.

Каментары8

  • Федя
    12.07.2023
    Петя, ну Химарис остановил все русское наступление летом 22 за две недели. Так что, я бы таким категоричным не был.
    И кстати, лично тебе никто ничего не обещал.
  • Васіль
    12.07.2023
    Петя, ідзі паліруй лукашыцкі ланцуг і рашыzкі бот. Па-першае, касетныя снарады маюць ў 10 разоў большую эфектыўнасць па знішчэнню сілы праціўніка ў траншэях у параўнанні са звычайнымі снарадамі. Пачытай заходніх экспертаў і лічбы якія яны прыводзяць. Па-другое, гэтыя 9 вёсак ЗСУ адбілі за паўтара месяца, у той час як рашыстам спатрэбілася 6 месяцаў каб іх захапіць. Так што ідзі скуголь у іншым месцы.
  • Эксперт
    12.07.2023
    Петя, Ты все правильно написал. Еще вопрос сколько кассетных боеприпасов дадут? Вот тут люди про химарсы пишут. Их дали очень мало. Боеприпасов высркоточных для них мало. Тех же Леопардов 2а4, если б дали штук 400 так они бы может и поменяли ход войны. Челенджер 2, который сами англичане признали неудачным из за слабой, морально устаревшей, пушки. Пушка  нарезная, птурами стрелять нельзя, зато боеприпасов для нее очень много. Даже на момент создания Челенджера 2 были более современные танковые орудия. Так вот этих челенджеров их всего около 200 произвели, а украинцам дали 30. Дали бы все так и ход войны бы поменялся.

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні8

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →