Сёння выйшаў на волю з магілёўскай калоніі №15, цалкам адбыўшы тэрмін, палітвязень Андрэй Кудзік. У зняволенні Андрэй утрымліваўся 1 год 11 месяцаў і 9 дзён, паведамляе «Вясна».
Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і агулам асудзілі на 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у невыносных умовах ізалятараў Вілейкі і Смалявічаў. Пасля адбывання арышту Андрэй на волю так і не выйшаў.
У судзе Заводскага раёна Мінска 16 лютага 2022 года Андрэю Кудзіку прысудзілі 2 гады калоніі паводле ч. 1 арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.
Каментары