Гродзенскі абласны суд вынес прысуд журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч.
Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Паўлу 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юліі — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Такія тэрміны для палітвязняў запрошваў пракурор.
Юлію і Паўла абвінавачвалі па ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна групай асоб паводле папярэдняй змовы».
Каментары