Грамадства

«Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца». Палітвязень Уладзімір Гундар у калоніі піша біблейскія складнікі

Ад асуджанага на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязня на волю пачалі даходзіць лісты. Таксама ў сваякоў атрымалася даслаць яму заказным лістом Біблію, паведамляюць праваабаронцы.

Уладзімір Гундар у судзе. Фота: БелТА

Вядома, што ў зняволенні Уладзімір піша свае складнікі (біблейскія цытаты).

Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца.

І малюся аб міры ў сэрцы і спакоі. 

Прашу аб іх у Госпада Ісуса.

Мір — Божае святое слова, 
але прыйшла ў свет вялікая бяда.

Чалавек забыў каштоўнасць слова «мір». 

І амаль не засталося міру ў сэрцы чалавека.

«Мір» у свеце папулярнае слова. 

Яго папулісты свету дэвальвавалі на сваю карысць.

Слова «мір» яны эксплуатуюць бессаромна. 

«За мір», з гэтымі словамі яны войны развязваюць.

У свеце без міру людзі міру пакутуюць. 

І ў малітвах да Ісуса яны просяць, каб ім мір у сэрцы даў. 

Бог чуе іх малітвы ды просьбы.

І дае мір у сэрцы людзям тым, 
чые не зачарсцвелі сэрцы
і любяць Ісуса ўсім сэрцам сваім.

Я таксама думаю і разважаю аб міры 
у сваім неспакойным сэрцы.

Можа, мая любоў да Ісуса — 
мір майго сэрца неспакойнага. 

Хочацца ведаць адказ.

Але хто мне яго скажа? Вядома ж сэрца.

Малюся, каб Бог мяне вызваліў ад клопатаў, праблемаў і пакутаў.

Прашу міра ўладарства ў сэрцы праз Госпада Ісуса.

***

Акрамя гэтага, ён піша, што ў адміністрацыі з'явілася чарговая нагода, каб адправіць палітвязня ў ШІЗА — ён схаваў пад падушку мачалку, каб прышыць матузок, але не паспеў, і яе забралі падчас чарговага вобшуку.

Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар 

Каментары

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА2

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА2

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →