Ежа88

Суп з лясных грыбоў

Для гэтага супу падыдуць баравікі, падбярозавікі або маслякі.

Mushroom soup

Спатрэбіцца:

  • 600 г свежых ці замарожаных грыбоў або 70—100 г сушаных
  • 1 літр булёну (агародніннага, курынага, ялавічнага)
  • 1 вялікая цыбуліна
  • 4 сярэднія бульбіны
  • 2 сярэднія морквы
  • 3 зубчыкі часнаку
  • жменя свежага кропу
  • 2 ст. л. аліўкавага алею
  • 3 ст. л. топленага масла
  • 1 ст. л. пшанічнай мукі
  • 3 ст. л. вяршкоў 30%
  • спецыі і травы: чайная лыжка маярану, соль і перац

Каб прыгатаваць грыбны суп, вам спатрэбіцца 600 грамаў лясных грыбоў. Гэта могуць быць баравікі, падбярозавікі, маслякі. Калі вы будзеце гатаваць апошнія, то памятайце, што шапачкі трэба ачысціць. Хутка прамыйце і ачысціце грыбы. Нарэжце іх на больш дробныя кавалачкі.

Таксама можна прыгатаваць такі суп з замарожанымі грыбамі, якія перад ужываннем, натуральна, трэба размарозіць.

Калі вы хочаце выкарыстаць сушаныя грыбы, то іх спатрэбіцца каля 70—100 грамаў. Такія грыбы неабходна загадзя замачыць у вадзе на 12 гадзін (а лепш на ўсю ноч).

Чытайце: У Беларусі баравікі збіраюць тысячамі. А пачым прадаюць грыбы?

Бізнэс-ідэя «Грыбное шчасце»

Як гатаваць:

  1. Пачніце награваць патэльню сярэдняга памеру. У яе пакладзіце дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею і дзве сталовыя лыжкі топленага масла (трэцяя лыжка застанецца для запраўкі).
  2. Абярыце буйную цыбуліну і дробна нарэжце. Пакладзіце на патэльню.
  3. Праз пяць хвілін абсмажвання дадайце тры ачышчаныя і нарэзаныя зубчыкі часнаку.
  4. Усе грыбы, нарэзаныя на дробныя кавалачкі, пакладзіце на патэльню. Працягвайце смажыць 20 хвілін. Па заканчэнні гэтага часу дадайце жменю нарэзанага кропу, соль і перац. Перамяшайце і зніміце патэльню з агню.
  5. У каструлю сярэдняга памеру наліце літр ці чатыры кубкі агародніннага булёну — ён найменш тлусты. Аднак грыбны суп выдатна спалучаецца і з курыным, і нават з ялавічным булёнам.
  6. У кіпячы булён дадайце абабраныя і дробна нарэзаныя моркву і бульбу. Варыце суп на слабым агні (пры закрытай накрыўцы) 15 хвілін.
  7. Па заканчэнні гэтага часу дадайце ў каструлю ўсё змесціва патэльні і чайную лыжку маярану. Пасля пяці хвілін варкі настаў час апошняга этапу — далікатнага забельвання і загусцення грыбнога супу.
  8. На патэльню пакладзіце сталовую лыжку масла, наліце дзве сталовыя лыжкі супу з каструлі і дадайце сталовую лыжку пшанічнай мукі. Зрабіце слабы агонь і ўсё перамешвайце, пакуль мука не змяшаецца з маслам і супам і не пачне пеніцца. Таксама дадайце тры сталовыя лыжкі 30% вяршкоў. Адразу ўсё пераліце ў каструлю са злёгку кіпячым супам. Праз дзве хвіліны гатавання суп можна выключыць.
  9. Грыбны суп можна забяліць і смятанай 18%. Будзьце вельмі асцярожныя, каб яна не згусла: спачатку можна асобна змяшаць са смятанай пэўную колькасць супу, а потым паціху ўліваць гэту сумесь у каструлю з супам.
  10. Праверце смак прыгатаванага супу і вырашыце, ці вы хочаце дадаць у яго трохі больш солі або перцу.

 Больш рэцэптаў:

Ідэальнае рызота з грыбамі: рэцэпт з некалькімі хітрыкамі

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Каментары8

  • салат с хамсой, шампиньонами, овощами
    19.08.2023
    грыбны супчык - гэта смачна. але ж на фота такое ўсё карычневае... спецыяльна падбіралі?)
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.08.2023
    Не дурыце вы галаву спадарству! Самы смачны грыбны суп з лісічак! Можна туды дадаць і сыраежак!
    А вось што вы тут хочаце ўпіхнуць спадарству -- поўная фігня!  Суп з прапанаваных вамі грыбоў -- занадта саплівы, цягучы, няма грыбнога паху, і, галоўнае -- нясмачны!
  • Žvir
    19.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, aj, razumieli b vy niešta ū hrybach...

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава6

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by1

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады1

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы». Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа9

СТБ не пакажа заўтра матч мінскага «Дынама» ў Варшаве, на які беларусы сабраліся са сцягамі7

Прычынай смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра мог быць суіцыд1

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава6

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Галоўнае
Усе навіны →