Мацвей Гранкевіч выйшаў на волю з бабруйскай калоніі №2 у жніўні, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Вясна».
У Мінскім гарадскім судзе 15 жніўня 21-гадовага студэнта 4-га курса гістарычнага факультэта БДПУ Мацвея Гранкевіча судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Наталля Бугук асудзіла яго да двух гадоў і двух месяцаў калоніі.
У межах крымінальнай справы хлопца затрымалі проста ў дэканаце 10 лістапада 2021 года — яго ідэнтыфікавалі па фота з мітынгаў. Пасля КДБ унёс Гранкевіча ў свой «спіс тэрарыстаў».
Каментары