Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ідзе па плане — МЗС Расіі
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК «Іскандэр-М».
Размяшчэнне тактычнага ядзернага ўзбраення Расіі ў Беларусі ідзе па плане, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў, піша «Спутнік».
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.
Беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК «Іскандэр-М».
***
25 сакавіка Пуцін заявіў, што ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя.
25 мая Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі. Планавалася, што зброя будзе завезена да 6 ліпеня.
16 чэрвеня Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя тактычныя ядзерныя снарады былі дастаўленыя ў Беларусь, дадаўшы, што да канца лета РФ гэтую працу выканае цалкам.
27 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што большая частка расійскай тактычнай ядзернай зброі завезеная ў Беларусь.
22 ліпеня амерыканская разведка заявіла, што ў Беларусь завезена першая партыя тактычнай ядзернай зброі.
15 жніўня Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — гэта «адэкватная рэакцыя» на «паскораную мілітарызацыю Усходняй Еўропы».
Каментары