Глыбоцкага актывіста, фітнэс-трэнера і бадзібілдара судзіў Андрэй Тарасевіч.
Тэрмін паўтара года агульнага рэжыму падчас суда запрасіў і пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак. З улікам таго, што Аляксандр адседзеў у Віцебскім СІЗА некалькі месяцаў, яму застанецца сядзець каля 8 месяцаў, піша «Вясна».
Аляксандра Шарабайку абвінавачвалі па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
На судовае пасяджэнне ўсё ж прыйшло некалькі чалавек падтрымацьземляка і актывіста.
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка ў Глыбокім. Спачатку Андрэй Тарасевіч асудзіў яго на 10 сутак за каментары і лайкі ў інтэрнэце. Аднак пасля 10 сутак Аляксандра этапавалі ў Віцебскі СІЗА-2. Там яму і выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 368 КаАП (абраза Аляксандра Лукашэнкі).
Каментары