Сёння пачынаецца суд над экс-рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» Аляксандрам Манцэвічам
65-гадовы Аляксандр Манцэвіч узначальваў «Рэгіянальную газету» з моманту яе заснавання ў красавіку 1995 года. За гэты час выданне стала вядучым незалежным СМІ Маладзечна і васьмі раёнаў. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Іршын.
Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Яму пагражае да двух гадоў зняволення.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года да 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах «заведама хлуслівыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Каментары