Усяго патроху

Калумбія хоча стэрылізаваць «какаінавых бегемотаў», якія размнажаюцца што дурныя

Наркабарон Пабла Эскабар пакінуў пасля сябе непрыемную спадчыну ў выглядзе нільскіх бегемотаў. Дастаўленыя калісьці чатыры жывёлы за дзесяцігоддзі стварылі вялізную папуляцыю, якая пагражае экасістэме. Улады задумаліся, як зрабіць, каб гэтыя гіпапатамы не так шустра пладзіліся. Але стэрылізаваць бегемотаў — тая яшчэ работа.

hippopotamus in colombia бегемоты в Калумбии бегемоты ў Калумбіі
Бегемотаў у Калумбіі прызналі інвазіўным відам. Фота: Getty Images

Пабла Эскабар стварыў сумна вядомы мэдэльінскі наркакартэль і стаў адным з самых багатых людзей у свеце. Апроч іншага, у яго быў прыватны заапарк з бегемотамі, фламінга, жырафамі, зебрамі і кенгуру.

У пачатку 1980-х Эскабар завёз у яго чатырох афрыканскіх бегемотаў. У 1993 годзе наркабарона застрэліла паліцыя, пасля чаго ўсіх жывёл прадалі ў заапаркі, акрамя бегемотаў. Іх адпусцілі ў прыроду. І цяпер у рацэ Рыа-Магдалена і яе прытоках налічваецца больш за 160 гэтых жывёлаў. Гэта найбольшая папуляцыя бегемотаў па-за межамі Афрыкі. Даследаванні паказалі, што за дзесяць гадоў калонія можа павялічыцца яшчэ ў чатыры разы.

Бегемоты, якіх ахрысцілі «какаінавымі» ў памяць аб наркабароне, не маюць натуральных ворагаў у Калумбіі і выцясняюць мясцовыя віды. Яны таксама забруджваюць ваду сваімі экскрэментамі, якія змяшчаюць бактэрыі і паразіты. Акрамя таго, гэтыя жывёлы бываюць агрэсіўнымі і нападаюць на людзей, якія жывуць ці працуюць паблізу ракі.

У пачатку 2022 года бегемоты былі ўнесены ў спіс так званых інвазіўных відаў краіны. Улады задумаліся, як зрабіць, каб гэтыя гіпапатамы не так шустра пладзіліся.

На гэтым тыдні ўрад Калумбіі абвясціў, што правядзе стэрылізацыю жывёл. І гэта толькі адна з трох мер, якія запланавала Міністэрства навакольнага асяроддзя ў рамках плана па кіраванні і кантролі над бегемотамі.

У міністэрстве заявілі, што стэрылізацыя — «складаны і дарагі працэс». Акрамя гэтага «існуе рызыка таго, што жывёлы памруць, што ў іх узнікне алергічная рэакцыя на анестэзію або персанал на месцы акажацца пад пагрозай».

Стэрылізацыя жывёлы каштуе ў сярэднім 40 мільёнаў песа (каля 9000 еўра). Яе плануецца пачаць на наступным тыдні. Урад хоча да канца года стэрылізаваць 20 жывёл. Пасля гэтага колькасць павінна павялічыцца да 40 за год.

Акрамя стэрылізацыі будуць разгледжаны магчымасці перасялення жывёл у іншыя краіны, такія як Мексіка, Індыя, Батсвана, Эквадор і Філіпіны, якія праявілі цікавасць да гэтых жывёл, або нават эўтаназія.

Чытайце яшчэ:

У Аўстраліі прапанавалі адстрэльваць кенгуру, каб яны не паміралі ад голаду

Прэзідэнт Калумбіі заклікаў легалізаваць какаін ва ўсім свеце

Бегемоты выратавалі антылопу гну ад кракадзілаў ВІДЭА

Каментары

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу8

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?1

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася27

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

Трэнеру брэсцкага «Дынама» стала кепска пасля перамогі над БАТЭ — яму тэрмінова зрабілі аперацыю на сэрцы1

У Мінску пайшоў снег ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →