Заўтра ён адзначыць дзень народзінаў.
Сяргей Трацюк — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам, мае непаўнагадовую дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце ў жніўні 2020 года.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Сяргею прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.
У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэння тэрміну, піша «Берасцейская Вясна».
Заўтра Сяргею споўніцца 39 гадоў.
Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сяргей Іванавіч Трацюк
Каментары
"Судья" Аврусевич, тебя Бог КАРАЕТ, а ты, Аврусевич, не видишь...