Вядомы мастак і дызайнер у новым выпуску «Ток» падзяліўся таксама, што здзіўляла ў Беларусі музыканта Андрэя Макарэвіча.
На пытанне пра розніцу беларусаў і расейцаў Уладзімір Цэслер згадаў меркаванне свайго знаёмага ўкраінца: «Ён гаворыць, што Расія не з'яўляецца Еўропай. Але, на жаль, Украіна таксама. А вось чамусьці Беларусь, кажа ён, Еўропа. І гэта адчуваецца, як толькі ты перасякаеш мяжу. Ідзе адна і тая ж прырода, але ты ўжо едзеш па Беларусі і адчуваеш, што гэта іншая краіна, што гэта Еўропа».
Цэслер згадвае, калі прыязджаў музыкант Андрэй Макарэвіч, яны разам былі на Браслаўскіх азёрах.
«Ён казаў, што яго да глыбіні душы кранула, што мы, калі зʼязджалі, сабралі ў пакеты ўсё смецце, якое там было. Гэта яшчэ нічога. Але ён ашалеў яшчэ ад таго, што мы прайшлі і акуркі сабралі. Ён згадваў, што яго знаёмыя, калі едуць на які-небудзь пікнік, ніколі такога не робяць. І потым яны на гэта месца не едуць, а едуць далей», —
перадае словы Макарэвіча мастак.
Мастак выказаў меркаванне, што ў Беларусі вельмі акуратна адносяцца да сябе, сваёй зямлі. У той жа час улады Мінска не задумваюцца пра тое, які горад яны пакінуць нашчадкам.
«Гавораць, што ў Мінску чыста. Я не лічу, што чысціня гэта нейкая заслуга. Лепш бы болей добрай архітэктуры было».
Глядзіце цалкам:
Каментары
"Сабралі ў пакеты ўсё смецце, якое там было"