Нацбанк выпусціў незвычайную манету, стылізаваную пад старадаўнюю
Нацыянальны банк у панядзелак выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі».
Манеты выпушчаныя двух відаў:
- сярэбраная — наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 200 штук;
- медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 50,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук.
Манеты маюць нестандартную форму (стылізаваную пад старадаўнюю манету). Бакавая паверхня манет з насечкай.
На рэверсе: у цэнтры — стылізаваная выява млынара, вадзянога млына і кола, якое прыводзіла ў рух увесь млын. Уверсе па крузе надпіс — Легенда аб Менеску.
Манета адчаканена ў Казахстане.
Паведамляецца, што яны з'яўляюцца законным плацежным сродкам у Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
-
У Рэчыцы пад палітычны пераслед трапіў адзін з самых паважаных у горадзе дактароў
-
«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю
-
З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў
Каментары
жарты-жартамі, але.. калі б мяне спыталі, што лічу сімвалам Менска? адказала б - легендарнага млынара Менеска - тыпу ўсё перамелецца -будзе мукой.. ці мукай