Праграмісту з Гродна за данаты ў 2020-м у падтрымку затрыманых і каментары далі чатыры гады калоніі
Агулам яго асудзілі па пяці артыкулах.
У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня вынесены прысуд 37-гадоваму праграмісту Аляксандру Яшкіну.
Яго абвінавачцілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
- арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
- ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі, піша «Вясна».
Яшкіна затрымалі ў маі 2023 года і да суда змясцілі пад варту.
Паводле матэрыялаў, мужчына размяшчаў каментары, якія «змяшчаюць паклёп і абразы на адрас Лукашэнкі, заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне».
Акрамя таго, у жніўні 2020 года мужчына двойчы рабіў данаты ў падтрымку затрыманых.
Вынік суда — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
20 снежня Яшкін быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай» дзейнасці.
Каментары