Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА
«Кіберпартызаны» ўзламалі не толькі сайт БелТА, але і базу агенцтва, адкуль даведаліся пра заробкі ў гэтай прапагандысцкай структуры. Сваімі данымі яны падзяліліся з «Белсатам».
«Кіберпартызаны» перад Новым годам узламалі сайт БелТА і між іншага спампавалі звесткі пра штат агенцтва, заробкі, прэміі і ганарары кожнага працаўніка.
Як сцвярджаецца, у намесніка кіраўніка аддзела БелТА Яўгена Ваньшына максімальны заробак за месяц у мінулым годзе склаў 8864 рублі. Яго аддзел асвятляе дзейнасць Лукашэнкі.
Як распавяла адна з былых супрацоўніц БелТА, Ваньшын з'яўляецца відэааператарам і катаецца з Лукашэнкам паўсюль. Тэксты, што публікуе прэс-служба Лукашэнкі, гэта тэксты БелТА. Магчыма, відэа, таксама.
У такую ж логіку ўпісваецца і кіраўнік таго ж аддзела Уладзімір Мацвееў, у якога максімальны налічаны заробак летась склаў 7928 рублёў.
Падобны максімальны заробак і ў генеральнай дырэктаркі БелТА Ірыны Акуловіч — 7439 рублёў.
Адзін з вядучых праекта «У тэме» Андрэй Варапай, які прыніжае дзеячаў беларускай апазіцыі, шукае ідэальны фільтр для дэструктыўнага кантэнту ў сеціве, вінаваціць Кіеў у тэрактах, на сваёй аналітыцы летась атрымаў максімальны месячны заробак у 5434 рублі.
Падобны заробак у Алены Крыловай — галоўнай рэдактаркі газеты «7 дней». А вось у шараговых журналістаў БелТА заробак складаў у мінулым годзе каля 2 тысяч рублёў.
Журналісты звяртаюць увагу, што звесткі прыводзіліся па месяцах, у якіх не выплачваліся грошы на вакацыі.
Чытайце яшчэ:
Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў
Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў
«20 страў — і я ўжо ў плюсе!» Колькі зарабляе кухар на фуд-траку з васьміногам?
Каментары