Упершыню ў італьянскай Серыі А за адзін клуб у адным матчы забілі тры розныя французы
14 студзеня «Мілан» абыграў «Рому» з лікам 3:1 у 20-м туры чэмпіянату Італіі па футболе. Але не гэта галоўнае.
За чырвона-чорных галамі адзначыліся абаронцы Ясін Адлі і Тэо Эрнандэс, а таксама форвард Аліўе Жыру.
Такім чынам «Мілан» стаў першым клубам у гісторыі італьянскай Серыі А, за які забілі тры розныя французы ў адным матчы, паведамляе Championat.com.
Пасля 20 тураў «Мілан» займае 3-е месца ў Серыі А з 46 баламі. Лідзіруе ў чэмпіянаце «Інтэр» (51 бал).
Наступны матч правядзе ў гасцях з «Удзінэзэ» 20 студзеня.
Каментары