Прадукт называецца «Тэлепатыя», дзякуючы яму можна «проста падумаўшы» кіраваць тэлефонам, камп'ютарам або іншай прыладай.
Першы чалавек атрымаў нейрачып Neuralink, які дазваляе з дапамогай думак выкарыстоўваць гаджэты, паведаміў Ілан Маск у X.
«Учора першы чалавек атрымаў імпланты ад Neuralink і добра аднаўляецца. Першапачатковыя вынікі паказваюць шматабяцальнае выяўленне нейронавых спайкаў», — напісаў ён.
The first human received an implant from @Neuralink yesterday and is recovering well.
Initial results show promising neuron spike detection.
Па словах Маска, прадукт называецца «Тэлепатыя», дзякуючы яму можна «проста падумаўшы» кіраваць тэлефонам, камп'ютарам або іншай прыладай.
Праект Neuralink быў запушчаны ў 2016 годзе. Свой прыбор, які здольны перадаваць сігналы мозгу па Bluetooth, яна ўпершыню паказала ў ліпені 2019-га.
Прылада ўяўляе сабой капсулу-прыёмнік, якая будзе мацавацца за вухам, як слыхавы апарат, і ад якой да мозгу будуць ісці ніткападобныя электроды. Усяго ў мозг імплантуюць да 1,5 тысяч электродаў, кожны з якіх у чатыры разы танчэйшы за чалавечы волас.
Адзін працэсар велічынёй 4х4 мм апрацоўвае інфармацыю з 10 тысяч электродаў. Кабель USB-C забяспечыць максімальную прапускную здольнасць для перадачы даных.
Каментары