У Беларусі перагледзяць пералік падатковых ільгот. Тыя з іх, якія неэфектыўныя ці ствараюць для плацельшчыкаў няроўныя ўмовы гаспадарання, адменяць або скароцяць. Пра гэта паведамляе БелТА, цытуючы прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку.
Паводле слоў Галоўчанкі, у краіне больш за 500 падатковых ільгот, а «для нашай эканомікі гэта шмат».
«Кожная з іх даецца з нейкай мэтай альбо для вырашэння пэўных задач, важных для дзяржавы на бягучым этапе. Горш за ўсё, калі гэтымі льготамі карыстаюцца тыя, хто наогул не заняты ў эканоміцы. І такія выпадкі ёсць. Чакаю канкрэтных прапаноў па гэтым пытанні», — заявіў Раман Галоўчанка.
У 2023 годзе доля падатковых плацяжоў у бюджэце склала 66%.
Каментары