Алексіевіч пра прарочую размову ў 2019 годзе: Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль
Нобелеўская лаўрэатка ў інтэрв'ю Радыё Свабода прыгадала 2019 год і дзве свае размовы.
«Я памятаю, як незадоўга да 2020 года да мяне прыйшоў Мікола Статкевіч», — прыгадала нобелеўская лаўрэатка.
«Да той размовы я не ведала, наколькі ён тонкі палітык. Ён мне тады сказаў: «Святлана, гэта апошняя спакойная восень, хутка ў Беларусі будзе вельмі кепска».
Я яму не паверыла, казала пра тое, якая ў нас моладзь, колькі разнастайных грамадскіх ініцыятываў, як заварушылася грамадства. Ён з сумам на мяне паглядзеў і зразумеў, што ў мяне адсутнічалі нейкія антэны.
І недзе ў той жа час у мяне была сустрэча з нашым знакамітым мадэльерам Аляксандрам Варламавым. Ён да гэтага правёў некалькі гадоў у турме.
Мы з ім вялі размову аб розным, аб прыгажосці, і раптам ён кажа: «Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль».
«Мяне гэта ўразіла. Тое, што цяпер з намі адбываецца — гэта немагчыма было сабе ўявіць у 2019-м — на пачатку 2020 года», — сказала Святлана Алексіевіч.
Святлана Алексіевіч: Зянон меў рацыю. А мы верылі ў Расію, чакалі дапамогі ад Расіі і расійскай інтэлігенцыі
«Беларускія гледачы так даўно знаходзяцца пад тонамі расійскага кантэнту, што не разумеюць, дзе расійскі, а дзе беларускі парадак дня»
Святлана Алексіевіч: Чаму мы аказаліся ў руках самай прымітыўнай дыктатуры, складана адказаць
Каментары
панітаварыш Алексіевіч, якая сама сябе называла савецкай, таксама дадала ад сябе малую цаглінку ў гэтым плане, у тым ліку нападкамі на беларускіх "нацыяналістаў" (так называла тых, якія папярэджвалі перад Расіяй) ды абаронай расейскай культуры, якую яна лічыць таксама сваёй.