Злачынства ён здзейсніў яшчэ ў жніўні 2023 года на беразе Дняпра.
Як стала вядома «Флагштоку», абвінавачаны — 29-гадовы настаўнік матэматыкі адной з сярэдніх школ Рэчыцы. Ахвярай стаў яго вучань. Перад пачаткам гэтага навучальнага года звесткі пра настаўніка прыбралі з сайта школы.
Мужчыну абвінавачвалі па трох артыкулах: «уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны» (ч.2 арт. 173), «распусныя дзеянні» (ч. 2 арт. 169) і «палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту» (ч. 2 арт. 168).
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму абставіны здзяйснення гэтых злачынстваў невядомыя. Найбольш строгае пакаранне прадугледжвае апошні з пералічаных артыкулаў — ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Які прысуд вынес жыхару Рэчыцы раённы суд, не ўдакладняецца. Аб гучным выпадку нічога не паведамлялі афіцыйныя крыніцы.
6 сакавіка Гомельскі абласны суд разглядаў апеляцыю па гэтай справе.
Раней дваіх мужчын за сэкс са школьнікамі асудзілі ў Жыткавічах і Нароўлі.
Каментары