Пераможца «Оскара» за фільм пра Марыупаль — той самы аператар, які зняў забойства Тарайкоўскага
Мсціслаў Чарноў, рэжысёр украінскай карціны «20 дзён у Марыупалі», якая ўчора атрымала «Оскара» за найлепшы дакументальны фільм, у жніўні 2020 года працаваў на беларускіх пратэстах як журналіст-відэаператар Associated Press.
Менавіта ён зняў момант расстрэлу сілавікамі Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня 2020 года. У МУС сцвярджалі, што Аляксандр загінуў ад выбуховага прыстасавання, якое ён нібыта хацеў кінуць у сілавікоў.
15 жніўня агенцтва Associated Press апублікавала відэа, на якім Мсціслаў Чарноў зняў момант гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Гэта стала бясспрэчным доказам таго, што ў руках у Тарайкоўскага нічога не было. Сілавікі ва ўпор застрэлілі бяззбройнага чалавека.
Тарайкоўскі стаў першым пратэстоўцам, загінулым ад рук сілавікоў, чыя смерць была афіцыйна пацверджана.
Каментары