Сілавікі затрымалі адміністратара рэстарана Umami Neobistro ў Мінску
Сілавікі затрымалі адміністратара рэстарана Umami Neobistro ў Мінску. Відэа з ім апублікаваў канал ГУБАЗіКа.
«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Мікіта Лявіцкі.
На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску і хадзіў па праезнай частцы.
«Па факце ўдзелу ў мітынгах я нікуды не звяртаўся < … > таму маё пакаранне будзе звязана з пазбаўленнем волі», — кажа Мікіта Лявіцкі ў відэа сілавікоў.
Паводле якіх менавіта артыкулаў затрыманы мінчук і што з ім цяпер — невядома.
Каментары