Прапагандысты пішуць, што журналіста Ігара Карнея судзяць за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Суд над ім пачаўся ў Мінску.
56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.
Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3, арт. 361).
Справу разглядае суддзя Сяргей Кацар. Ігару Карнею пагражае да шасці гадоў калоніі.
Каментары