Уладзімір Пуцін сёння сустракаецца са сваімі даверанымі асобамі, якія падтрымлівалі яго на прэзідэнцкіх выбарах. Звярнуў увагу Пуцін гэтым разам на жыхароў памежных раёнаў, пра якіх амаль нічога не гавораць расійскія дзяржаўныя СМІ.
«Хачу выказаць словы падзякі і захаплення жыхарамі Белгарадскай вобласці і іншых пагранічных рэгіёнаў. Хачу выказаць словы падзякі за вашую мужнасць. І, вядома, мы зробім усё, каб людзей падтрымаць — і тых, хто страціў бізнэс, і проста шараговых грамадзян, хто страціў жыллё. Ну ўсё пералічваць не буду, ёсць над чым працаваць, і мы ўсё зробім усё, што ад нас залежыць», — сказаў Пуцін, які развязаў маштабную вайну супраць Украіны.
Прысутныя ў зале заапладзіравалі белгарадцам.
Аб абстрэлах Белгарада і вобласці мясцовыя жыхары паведамляюць штодня апошнія тыдні. Пуцін і расійскія прапагандысты ў час выбараў дэманстратыўна рабілі выгляд, што нічога не адбываецца, праводзячы выбары на памежных тэрыторыях «у штатным рэжыме».
Толькі ўчора белгарадскія ўлады паведамілі пра эвакуацыю дзяцей з рэгіёна.
Каментары