Улады вызначыліся з датай правядзення рэспубліканскага суботніка
Таксама вызначыліся, куды пойдуць заробленыя грошы.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляецца ў тэлеграм-канале ўрада.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць:
35% — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям — ахвярам вайны» ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна.
35% — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
30% — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.
Каментары