Свет1515

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія і іншыя краіны НАТА не маюць намеру збіваць дроны і ракеты, якімі Расія атакуе Украіну, бо не хочуць эскалацыі канфлікту і прамога супрацьстаяння з Масквой, піша Бі-бі-сі.

Кэмеран адказваў на пытанні папулярнага вядучага радыёстанцыі LBC Ніка Ферары. У ліку іншага журналіст пацікавіўся, чаму самалёты Каралеўскіх ВПС не могуць зрабіць для Украіны тое ж, што яны рабілі падчас нападу Ірана на Ізраіль. Раней брытанскія ўлады пацвердзілі, што брытанскія знішчальнікі бралі ўдзел у адбіцці іранскай ракетнай атакі разам з ізраільскімі вайскоўцамі і іх хаўруснікамі з ЗША, Францыі і Іарданіі.

«Думаю, праблема з тым, што вы прапануеце, заключаецца ў тым, што калі мы хочам пазбегнуць эскалацыі з пункту гледжання больш шырокай еўрапейскай вайны, то неабходна пазбягаць прамога кантакту войскаў НАТА з расійскімі войскамі. Гэта пагражае эскалацыяй», — заявіў кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства.

Каментары15

  • шикарно
    15.04.2024
    Советский союз сам себя уничтожает. Англоамериканская мечта наяву.
  • Эм
    15.04.2024
    Дык якая можа быць яшчэ эскалацыя?
    Ужо адзін Чэмберлен здаў Чэхаславаччыну, каб не эскаліраваць.

    “Калі краіна паміж ганьбай і вайной абірае ганьбу, то атрымае і ганьбу, і вайну” Чэрчыль
  • Gorliwy Litwin
    15.04.2024
    Эскалацыя - маё любімае слова цяперака. Я заміж любой "няшчырай бякі" кажу "эскалацыя".

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр суддзя, які ў 1986 годзе вынес смяротны прысуд кату Хатыні3

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»4

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова3

«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая23

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пацярпеў крушэнне вайсковы верталёт Мі-24. Загінуў беларус1

Мінабароны пракаментавала моцны гук у Мінску4

Студэнта з Масквы прысудзілі да 16 гадоў калоніі за фота ваенкамата і рэцэпт кактэйлю Молатава ў штодзённіку

Лукашэнка заявіў, што напачатку вайны яму тэлефанавалі генералы УСУ, якія хацелі здацца, але так і не здаліся12

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?1

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →