Свет44

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»

Прэм'ер-міністр Арменіі лічыць, што гэты напой варта называць брэндзі.

Нікол Пашынян. Фота: Contributor / Getty Images 

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на пасяджэнні ўрада паразважаў пра геаграфічную генеалогію назвы «каньяк».

Пашынян лічыць, што армянскі каньяк неабходна называць брэндзі, паколькі само слова «каньяк» пайшло ад геаграфічнай вобласці ў Францыі, піша The Armenian Time.

Палітык правёў аналогію з шампанскім.

«Мы выйшлі з культуры спажывання «Савецкага шампанскага». Аднак шампанскае — гэта не любое пеністае віно, а пеністае віно, вырабленае з вінаграду, вырашчанага ў рэгіёне Шампань. Гэтак жа сама як і каньяк — брэнд, які вырабляецца з вінаграду, атрыманага ў рэгіёне Каньяк», — заявіў Пашынян.

Ён лічыць, што гэта прысваенне чужой нематэрыяльнай каштоўнасці.

«Прысваенне чужой нематэрыяльнай каштоўнасці — несалідна. Гэта рэчы, якія на першы погляд недаступныя, але без сутыкнення з такімі пытаннямі і іх рашэння немагчыма мець сучасную эканоміку. Цяпер, напрыклад, каньяк з'яўляецца нематэрыяльнай каштоўнасцю для Францыі, і сёння краіны, якія не з'яўляюцца Францыяй, але заяўляюць: «Ведаеце, які ў нас каньяк?», выклікаюць толькі ўсмешку з боку», — мяркуе Пашынян.

Ён заклікаў Міністэрства эканомікі ўзяцца за развязанне гэтай праблемы.

Каментары4

  • Гасконец, любитель арманьяка.
    31.10.2024
    Назва, арманьяк также из Франции. Пусть назовут Арарат и раскручивают брэнд.
  • Влад
    31.10.2024
    А ксерокс - это копировальный аппарат изготовленный только фирмой Xerox ?
  • хм
    01.11.2024
    Гасконец, любитель арманьяка., не хачу вас растройваць, але гара Арарат у Турцыі.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?6

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →