Паводле вынікаў выбараў кіраўніцтва Усебеларускага народнага сходу супраць кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі нібыта прагаласаваў адзін чалавек, супраць кандыдатуры Аляксандра Косінца — 10.
Паводле абвешчаных вынікаў галасавання, за абранне Аляксандра Лукашэнкі старшынёй Усебеларускага народнага сходу прагаласавалі 1157 чалавек з 1158, адзін чалавек прагаласаваў супраць.
Намеснікам старшыні УНС абраны ранейшы памочнік Лукашэнкі Аляксандр Косінец. За яго нібыта прагаласавалі 1148 чалавек, а 10 выказаліся супраць.
У той жа час спіс астатніх 13-ці членаў Прэзідыума УНС быў зацверджаны аднагалосна, усе былі «за». Акрамя Лукашэнкі і Косінца, у гэты орган увайшлі Вадзім Богуш, Аляксандр Бранцэвіч, Канстанцін Бурак, Надзея Ермакова, Уладзімір Каранік, Марына Лянчэўская, Сяргей Палякоў, Сяргей Сівец, Руслан Страхар, Ірына Тылец, Дзмітрый Чарнякоў, Вольга Шпілеўская, Юрый Шулейка.
Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі
Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ
Без мікрахвалёўкі або планшэта — што падарылі дэлегатам УНС гэтым разам
Каментары