У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску прадалі за паўмільёна даляраў
Гэта побач з плошчай Перамогі.
У красавіку самую дарагую кватэру ў Мінску купілі за $518 тыс. гэта двухузроўневы пентхаус на 180 квадратных метраў.
Кватэру прадалі з чарнавым аздабленнем. Яна размешчана на восьмым і дзявятым паверхах элітнага клубнага дома на вуліцы Захарава, 29а, побач з завулкам Бранявым, непадалёк ад плошчы Перамогі.
Вышыня столяў у кватэры — каля трох метраў.
Самая дарагая прададзеная кватэра ў Мінску ў сакавіку абышлася ў $350 тыс. Гэта дом элітнага жылога комплексу «Аквамарын» побач з Нацыянальнай бібліятэкай.
Каментары
а яшчэ... першае пытанне, якое ўзнікла падчас першага позірку на гэтыя маскоўскага дызайну домікі - а як у іх з пажарнымі нормамі? усё норм? бо, напрыклад, 1,2м паміж праёмамі па вышыні, бачна, што ніяк