Усаў параўнаў Таццяну Мартынаву з Азаронкам: Яна ўзяла на сябе ролю палітычнай юродзівай
Палітык Павел Усаў выступіў з рэзкай крытыкай на адрас блогеркі Таццяны Мартынавай, якая прабілася ў Каардынацыйную раду са сваім спісам «Хопіць баяцца».
«Напэўна, у кожным грамадстве ёсьць свае палітычныя юродзівыя. Ёсьць яны і ў беларускім, напрыклад Азаронак. У дэмакратычнай супольнасьці такую ролю на сабе ўзяла Т[аццяна] Мартынава.
Амаль усе яе выступы будуюцца на абразах, скіраваных на пэўных людзей з беларускага палітыкуму. Каля 30 і болей % яе «размоваў» займае гэты агрэсіўны маніпулятыўны кантэнт. Пазасталы час гэта самалюбаванне і інфармацыйны хаос», — мяркуе Усаў.
Палітык абвінавачвае Мартынаву ў тым, што яна прыпісала яму абразлівыя словы: «У сваім учорашнім відэа гэта асоба дазволіла сабе сцвердзіць, што я назваў Беларускі Народ смеццем!» Усаў пераконвае, што такога ніколі не казаў і не пісаў.
«Канечне, Каардынацыйная рада ўжо максімальна сябе дыскрэдытавала, але наяўнасць у КР Мартынавай, яе неадэкватнасць у паводзінах і выказваннях на трыбуне КР яшчэ больш прынізіць вобраз дэмакратычнай супольнасці», — падсумоўвае Усаў і называе Мартынаву «квазіпалітыкам, які парушае базавыя правілы палітычнай этыкі».
***
Былая вядучая АНТ, уладальніца бара «Пятніца» і стваральніца фэйсбук-групы «Хопіць баяцца» Таццяна Мартынава з'ехала з Беларусі ў ліпені 2020 года. Засталася ў Кіеве і пасля пачатку вайны. Займаецца блогінгам, падчас прамоваў не саромеецца рэзкіх выказванняў.
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну
Навошта былы вядучы АНТ Іван Падрэз далучыўся да блогеркі Мартынавай і ідзе ў Кардынацыйную раду?
Дзяржаўныя медыя пачалі разганяць фэйк пра Ціханоўскую, «якая заклікае забіваць палесцінскіх дзяцей»
Каментары